• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Школа-летнік Journey у Празе для маладых журналістаў (дэдлайн — 13 красавіка)

    Журналісцкую праграму ў летніку Jour­ney вядуць лепшыя спецыялісты з вядомых сусветных СМІ і агенцтваў, у тым ліку CNN, The New York­er, Bloomberg, Reuters, Asso­ci­at­ed Press. Сярод выкладчыкаў ёсць лаўрэаты Пулітцэраўскай прэміі.

    Фота: Todor­an Bog­dan / pexels.com

    Міжнародная летняя школа Jour­ney — гэта дзесяцідзённы інтэнсіўны курс для маладых журналістаў. Летнік прапануе ўнікальную магчымасць даведацца пра найноўшыя метады і тэндэнцыі ў медыя праз семінары, майстар-класы і практычныя заняткі.

    Калі: 31 ліпеня — 9 жніўня 2026 года.

    Дзе: Прага, Чэхія.

    Заяўкі прымаюць ад студэнтаў факультэта журналістыкі, якія скончылі не менш як два семестры ва ўніверсітэце/каледжы і маюць сур’ёзную цікавасць да працы ў сферы журналістыкі. А таксама ад студэнтаў іншых спецыяльнасцяў, якія маюць досвед працы ў журналістыцы ці дэманструюць моцную матывацыю стаць журналістамі.

    З 2025 года, дзякуючы працы БАЖ,  Jour­nal­ism Boot­camp у Празе стаў даступны і для маладых беларускіх журналістаў і журналістак.

    Арганізатары пакрываюць выдаткі на праезд і пражыванне абраных удзельнікаў, а таксама на ўсе навучальныя матэрыялы, неабходныя падчас курса.

    Дэдлайн падачы заяўкі — 13 красавіка 2026 года.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Будзь журналістам новага пакалення! «Журфак па суботах» абвяшчае новы набор

    «Журфак па суботах» — гэта афлайн-навучанне па адзінай праграме ў Вільнюсе ці ў Варшаве для беларусаў і беларусак, якія хочуць пачаць або развіваць кар’еру ў журналістыцы.
    31.08.2026
    Навіны

    Канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты» і цырымонія ўзнагароджання «Вольнага слова» пройдуць у верасні. РЭГІСТРАЦЫЯ

    04.09.2026
    Акцэнты

    Гайд па малавядомых магчымасцях ChatGPT, Gemini і Claude

    Большасць людзей карыстаецца Chat­G­PT, Gem­i­ni і Claude як звычайным пошукавіком: пытанне, адказ, закрылі акно. Але ў кожным з гэтых трох сэрвісаў ужо даўно ёсць функцыі, якія эканомяць гадзіны працы, але пра якія многія не ведаюць. Аўтар канала пра выкарыстанне штучнага інтэлекта для працы і паўсядзённых спраў «AI на практыцы» распавядае пра такія функцыі.
    03.08.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.