• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    IPI запрашае да ўдзелу ў праграме абмену досведам Peer-to-Peer Mentorship (дэдлайн — 8 снежня)

    Міжнародны інстытут прэсы (Inter­na­tion­al Press Insti­tute, IPI) запрашае журналістаў і медыяпрафесіяналаў з незалежных медыя з усяго свету падаваць заяўкі на ўдзел у праграме Peer-to-Peer Men­tor­ship. Яна дае магчымасць абменьвацца досведам з калегамі, знаходзіць рашэнні актуальных выклікаў у працы рэдакцый і развіваць прафесійныя сувязі.

    Peer-to-Peer Men­tor­ship — гэта праграма ўзаемнага настаўніцтва, у межах якой IPI злучае медыяпрафесіяналаў, што маюць падобныя праблемы, патрэбы або ўзаемадапаўняльную экспертызу.

    Удзельнікі могуць абмяркоўваць шырокі спектр пытанняў: ад кіравання рэдакцыяй і ўзаемадзеяння з аўдыторыяй да развіцця медыяпрадуктаў. Настаўніцтва заснавана на ўзаемным абмене ведамі і практычным досведам, а не на перадачы гатовых рашэнняў.

    Хто можа ўдзельнічаць

    Падаць заяўку могуць журналісты і медыяпрафесіяналы, якія працуюць у незалежных рэдакцыях у любой краіне свету, незалежна ад этапу развіцця медыя.

    Удзельнічаць можна індывідуальна. Калегі з адной рэдакцыі таксама могуць падаваць заяўкі, але кожны павінен запоўніць асобную форму.

    Умовы ўдзелу

    Удзел у праграме бясплатны. Заяўнікі павінны быць гатовыя:

    • самастойна вызначаць мэты і ключавыя пытанні для наставніцтва;
    • актыўна ўдзельнічаць у працэсе і ўзгадняць з партнёрам фармат, працягласць і частату сустрэч;
    • дзяліцца ўласным досведам і дапамагаць калегам шукаць рашэнні;
    • паважаць прынцыпы канфідэнцыяльнасці і прафесійнай этыкі.

    IPI рэкамендуе працягваць настаўніцтва не менш за тры месяцы, але працягласць і фармат супрацоўніцтва ўдзельнікі вызначаюць самастойна.

    Як падаць заяўку

    Заяўкі прымаюцца да 8 снежня 2026 года. 

    Каб падаць заяўку, трэба запоўніць адпаведную форму:

    Пасля адбору IPI дадасць профіль удзельніка ў закрытую базу і падбярэ калегу з улікам прафесійных інтарэсаў, задач, досведу, моўных і рэгіянальных асаблівасцяў. Затым арганізуе стартавую анлайн-сустрэчу.

    Больш інфармацыі пра праграму — па спасылцы

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.