• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Міжнародны конкурс для журналістаў: наватарства і тэхналогіі (заяўкі прымаюцца круглы год)

    Міжнародны цэнтр журналістыкі заснаваў конкурс «Knight International Journalism Awards». Конкурс праводзіцца кожны год. Узнагароду атрымаюць журналісты, якія дзякуючы сваёй наватарскай працы і тэхналагічным інавацыям вырабляюць якасныя навіны і асвятляюць інфармацыю, якая ўплывае на жыццё людзей, якія жывуць у краінах, якія развіваюцца.

    Апошні тэрмін падачы - 31 снежня 2018.

    Пераможца будзе працаваць над праектам Orga­nized Crime and Cor­rup­tion Report­ing Project. Дадзены праект прысвечаны даследаванню злачыннасці і карупцыі ва ўрадзе і прамысловасці. Пераможцу аплачваюць выдаткі — транспартныя выдаткі і ганарар. Калі стыпендыят працуе за межамі роднай краіны, яму аплачваюць страхоўку. Таксама стыпендыятам аплачваюць адпачынак — 3 тыдні ў год.

    Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

    • Намінанты павінны прадстаўляць Афрыку, Азію, Цэнтральную/Усходнюю Еўропу, Лацінскую Амерыку, Блізкі Усход.

    • Конкурс адкрыты для рэпарцёраў, рэжысёраў, медыя менеджэраў, грамадзянскіх журналістаў і блогераў.

    • Неабходна ведаць англійскую мову (веданне рэгіянальнай мовы — вялікі плюс).

    • Неабходна мець магчымасць падарожнічаць.

    • Заяўку на ўдзел можна запоўніць і падаць анлайн на сайце арганізатараў. Дэдлайна падачы заяўкі няма, заяўкі прымаюцца круглы год.

    Крыніца: icfj.org

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Фінансавая падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій (дэдлайн — 31 кастрычніка)

    Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT (Sup­port for Advanced Learn­ing and Train­ing) абвяшчае запуск наступнага раўнду праграмы падтрымкі для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычных пераследаў і страцілі крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.
    20.10.2026

    Будзь журналістам новага пакалення! «Журфак па суботах» абвяшчае новы набор

    14.09.2026
    Акцэнты

    Воркшоп «Асаблівасці беларускага OSINT. Як даследаваць Беларусь на адлегласці» (рэгістрацыя — да 2 лістапада)

    З чаго пачаць і дзе шукаць дадзеныя пра Беларусь, калі знаходзішся па-за яе межамі – абмяркуем на воркшопе з журналістам-расследвальнікам Андрэем Шаўлюгам. Запрашаем журналістаў без досведу OSINT, а таксама тых, хто ўжо выкарыстоўвае ў сваёй працы OSINT, але хацеў бы далей развівацца ў дадзеным кірунку.
    02.11.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.