Гранты Transition Accelerator для еўрапейскіх медыя (дэдлайн — 9 верасня)
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Міжнародны інстытут прэсы (International Press Institute, IPI) абвясціў прыём заявак на ўдзел у праграме Transition Accelerator 2026, якая падтрымлівае незалежныя еўрапейскія медыя ў працэсе лічбавай трансфармацыі і развіцця аўдыторыі.

Праграма прызначана для еўрапейскіх медыяарганізацый, якія працуюць не менш за пяць гадоў, праходзяць праз лічбавую трансфармацыю і шукаюць новыя спосабы прыцягнення і ўтрымання аўдыторыі. IPI дапаможа медыяарганізацыям распрацаваць прадукт ці распачаць праект, які ўдасканаліць мадэль атрымання даходаў, працоўныя працэсы або стратэгіі кіравання.
Абраныя ўдзельнікі атрымаюць:
- грант да 25 000 еўра на рэалізацыю свайго праекта;
- арганізацыйны аўдыт;
- васьмімесячную праграму навучання, воркшопаў і індывідуальнага ментарства;
- экспертную падтрымку;
- доступ да прафесійнай сеткі IPI і новых магчымасцяў для супрацоўніцтва.
Падаць заяўку неабходна да 9 верасня 2026 года. Заяўкі прымаюцца праз анлайн-форму на старонцы праграмы.
ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў