• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    BYSOL адкрыў вакансію для Content & Community Manager (дэдлайн — 6 снежня)

    BYSOL запрашае Con­tent & Com­mu­ni­ty Man­ag­er у каманду камунікацый і фандрайзінгу. Патрэбна весці сацсеткі фонду, у тым ліку пераўпакоўваць зборы пад розныя пляцоўкі, рабіць да іх графіку і адказваць падпісчыкам у каментарах і прываце. Праца дыстанцыйная.

    Выява: з сайта BYSOL

    «Нам патрэбны чалавек, які піша проста і не баіцца жывых стасункаў з аўдыторыяй. Важна, каб вам былі блізкія салідарнасць, узаемадапамога і місія BYSOL», — зазначаюць прадстаўнікі фонду.

    Што неабходна рабіць:

    • штодзённае вядзенне сацсетак BYSOL;
    • пераўпакоўка збораў і навін фонду пад фармат кожнай пляцоўкі;
    • графіка да публікацый: карткі збораў, вокладкі, сторыс, каруселі;
    • сторыс, апытанні і іншыя інтэрактыўныя фарматы;
    • адказы ў каментарах і асабістых паведамленнях, перанакіраванне на гарачую лінію і профільныя службы;
    • работа па кантэнт-плане і ўдзел у яго стварэнні;
    • маніторынг рэакцыі аўдыторыі і згадак пра BYSOL.

    Патрабаванні:

    • вопыт вядзення сацсетак;
    • умееце коратка і проста паднесці адзін тэкст для розных пляцовак;
    • робіце графіку ў (Fig­ma / Can­va / Adobe);
    • беларуская і руская мовы;
    • Уменне карыстацца інструментамі ШI;
    • камунікатыўнасць і ўменне працаваць у камандзе.

    Каманда дадае, што плюсам для кандыдата будзе гатоўнасць працаваць публічна (напрыклад, удзельнічаць у івентах, у запісе ролікаў), а таксама ўменне рабіць мантаж кароткіх відэа і досвед у галіне маркетынгу.

    Памер зарплаты будзе вызначаны па выніках сумоўя і адбору, на аснове ацэнкі вопыту і ўменняў. Падрабязнасці можна даведацца тут.

    Дашліце на адрас [email protected] сваё CV, прыклады прац, якімі вы ганарыцеся, і кароткі суправаджальны ліст.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.