• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Італія дамагаецца вызвалення журналісткі Чэчыліі Сала, арыштаванай у Іране

    Чэчылія Сала — рэпарцёрка газеты Il Foglio і вядоўца падкаста Sto­ries от Cho­ra Media. Тэгеран, які часта абвінавачваюць у правядзенні «дыпламатыі закладнікаў», пакуль афіцыйна не каментаваў арышт італьянскай журналісткі.

    Чэчылія Сала. Фота: GIO_LE/Shutterstock.com

    Журналістка вылецела з Hыма 12 снежня, маючы на руках журналісцкую візу і афіцыйныя гарантыі для замежных карэспандэнтаў, паведамляе Euronews са спасылкай на Cho­ra Media.

    За час свайго знаходжання ў Іране яна зрабіла некалькі інтэрв’ю і выпусціла тры часткі падкаста.

    Журналістка планавала вярнуцца дахаты 20 снежня, аднак днём раней яна перастала выходзіць на сувязь. Па звестках Il Foglio, зараз яе трымаюць у турме для дысідэнтаў Эвін.

    Фота: AP

    Міністр замежных спраў Італіі Антоніа Таяні заявіў, што Чэчылія Сала «знаходзіцца ў добрым стане» і вядуцца перамовы па яе вызваленні. Журналістку наведаў амбасадар Італіі ў Іране, і ёй далі пагаварыць з бацькамі.

    На адрас Ірана раздаюцца абвінавачанні ў тым, што ён практыкуе «дыпламатыю закладнікаў»: затрымлівае замежных грамадзян, каб з іх дапамагой дабівацца ўласных мэтаў. Цяпер Тэгеран спрабуе вызваліць Махамеда Абедзіні, затрыманага ў аэрапорце Мілана за мяркуемы ўдзел у атацы дронаў па Іарданіі начапатку гэтага года, у выніку якога загінулі амерыканскія вайскоўцы.

    Іран практыкуе выкарыстанне зняволеных у якасці разменнай манеты на перамовах з часоў крызісу ў амбасадзе ЗША ў 1979 годзе. Тады дзясяткі закладнікаў былі вызваленыя пасля 444 дзён палону.

    Адзін з апошніх гучных фактаў датаваны вераснем 2023 годам, калі пяцёра амерыканцаў, якіх некалькі гадоў утрымліваў Іран, былі вызваленыя ў абмен на пяцярых іранцаў, што сядзелі ў турмах ЗША, і 6 мільярдаў долараў замарожаных іранскіх актываў, якія мусіла вярнуць Паўднёвая Карэя.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.