• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Адкрыты збор на падтрымку сям’і сябра БАЖ Юрыя Несцярэнкі. Ён вымушана пакінуў Беларусь

    — Прычына ад’езду нашай сям’і з Радзімы простая і ў той жа час вельмі складаная: пагроза рэпрэсій супраць тых беларусаў, якія займаліся звыклай справай свайго жыцця — захаваннем сваёй ідэнтычнасці, папулярызацыяй сваёй культуры, навучаннем дзяцей, стасункамі на роднай мове, — кажа Юрый.

    У 2021 годзе частка выданняў, з якімі мне даводзілася стала працаваць, былі прызнаныя экстрэмісцкімі. Пацярпелі мае калегі, ў якіх была канфіскаваная апаратура, кампутарная тэхніка ды іншае абсталяванне. Падчас ператрусу дома аднаго з самых аўтарытэтных журналістаў Магілёўскай вобласці знайшлі працоўныя дакументы з маім прозвішчам.

    Выкліканыя на допыт калегі-журналісты пацвердзілі, што супраць мяне распачатая справа. Яны параілі не марудзіць і неадкладна пакінуць Беларусь. Цяпер каля паўгода мая сям’я з двума непаўналетнімі дзецьмі знаходзіцца ў адной з еўрапейскіх краін.

    Нам пашанцавала ўладкаваць дзяцей у нармальную школу, яны займаюцца ў мастацкай школе і спартовым цэнтры. Але пакуль у нас цяжкае матэрыяльнае становішча, мы не можам афіцыйна працаваць, у нас няма ні дапамогі, ні кампенсацыі на аплату жытла. Яшчэ застаецца доўг за авіяпералёт з Сакартвэлы ў Еўропу.

    ТУТ падтрымаць калегу можа кожны, хто не ў Беларусі

    Беларуская асацыяцыя журналістаў знаёмая з сітуацыяй Юрыя і заклікае калег да салідарнасці. Па ўсіх пытаннях можна таксама звяртацца на наш адрас press@baj.by

    Чытайце яшчэ:

    Памерла маці Дзмітрыя Завадскага

    «Государство защищает не человека, а себя». Об исторической памяти и законодательной рамке

    Прысуд гомельскаму журналісту-фрылансеру Яўгену Меркісу абвесцяць 30 мая

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.