• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Федэральны ўрад Германіі патрабуе вызвалення палітычных зняволеных у Беларусі

    Адзін з дыпламатаў Пасольства Германіі ў Мінску, а таксама прадстаўнікі іншых акрэдытаваных у Мінску дыпламатычных місій прыйшлі сёння да будынка суда, каб выказаць сваю салідарнасць з неправамерна зняволеным і абвінавачаным журналістам Генадзем Мажэйкам.

    На сваёй афіцыйнай старонцы ў фэйсбуку Пасольства Германіі ў Мінску нагадала, што 15 сакавіка ноў адбыўся суд над журналістам Генадзем Мажэйкам, які ўжо амаль паўтара года незаконна знаходзіцца ў зняволенні. 

    «Супраць яго вылучаны незаконныя абвінавачанні толькі таму, што ён выконваў працу журналіста. Мажэйка адносіцца да больш чым трыццаці супрацоўнікаў сродкаў масавай інфармацыі, якія знаходзяцца зараз у Беларусі ў зняволенні», — падкрэсліваюць  дыпламаты.

    На думку пасольства, розныя рэпрэсіі, якім беларускія ўлады падвяргаюць незалежныя сродкі масавай інфармацыі і іх супрацоўнікаў уяўляюць сабой парушэнне міжнародных абавязацельстваў, якія Беларусь сама ўзяла на сябе, напрыклад, як дзяржава-ўдзельніца Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

    «Федэральны ўрад Германіі патрабуе вызвалення палітычных зняволеных у Беларусі», — заяўляе Пасольства Германіі ў Мінску.

    Чытайце яшчэ:

    «Цяжка ўявіць, што я больш ніколі не буду пісаць». Пагаварылі з калегамі, якія сышлі з журналістыкі

    Как год военных действий изменил журналистику в Украине

    Экстрэмізм «відавочны». Як раман з казкамі Бахарэвіча забаранілі ў Беларусі (а кнігі могуць знішчыць)

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Праўленне БАЖ прыняло рашэнне па справе намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага

    Аб рашэнні Праўлення БАЖ ад 25 жніўня 2026 года 25 жніўня 2026 адбылося пасяджэнне Праўлення БАЖ, на якім разглядаліся выкананне рашэння Праўлення БАЖ ад 23 снежня 2025 года па справе Барыса Гарэцкага, а таксама праект Гендарнай палітыкі БАЖ.
    26.08.2026
    Акцэнты

    Праваабаронцы прызналі Юрыя Трашчынскага палітвязнем

    Прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі апублікавалі сумесную заяву, датычную гукарэжысёра Юрыя Трашчынскага, абвінавачанага паводле часткі 3 артыкула 361–1 Крымінальнага кодэкса Беларусі ва «ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні». Гукарэжысёру інкрымінавалася супрацоўніцтва з радыёстанцыяй «Беларускае Радыё Рацыя», якую КДБ 16 студзеня 2024 года абвясціў «экстрэмісцкім фармаваннем».
    21.07.2026
    Навіны

    МФЖ і ЕФЖ патрабуюць спыніць пераслед беларускіх журналістаў, які цягнецца ўжо шэсць гадоў

    07.08.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.