• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Праўладнага блогера з Мазыра з 38 тысячамі падпісчыкаў выключылі са спісу «экстрэмістаў»

    Акаўнт у Tik­Tok «Тот самый Белорус» блогера Андрэя Нікіціна з Мазырскага раёна ўнеслі ў «экстрэмісцкі спіс» у жніўні гэтага года. У кастрычніку ўлады перадумалі.

    Акаўнт у Tik­Tok «Тот самый Белорус» выключылі са «экстрэмісцкага спісу» 13 кастрычніка, паведамляе канал «Витебск, я гуляю!».

    31 жніўня акаўнт Андрэя Нікіціна ўнеслі ў спіс паводле рашэння суда Лоеўскага раёна.

    На момант прызнання «экстрэмісцкім» у рэсурса было 37,3 тысячы падпісчыкаў і амаль 644 тысячы лайкаў. У апублікаваных роліках блогер у сваеасаблівай іранічнай манеры крытыкаваў Захад і апазіцыю, а таксама прасоўваў праўладныя наратывы, падтрымліваў Лукашэнку.

    У 2024 годзе дзяржаўная «СБ. Беларусь сегодня» прысвяціла Нікіціну вялікі хвалебны матэрыял. Там яго называлі «байцом інфармацыйнага фронту», «нязломным і бескампрамісным» і распавядалі, як ён «фарміраваў інфармацыйны парадак дня».

    Верагодна, у «экстрэмісцкі спіс» акаўнт Нікіціна трапіў праз саркастычныя (з пункту гледжання аўтара) загалоўкі: «Как режим Лукашенко издевается над белорусами», «Довел Лукашенко Беларусь», «Как белорусы живут в такой диктатуре». У роліках блогер распавядаў, як правіцель «здзекваецца» з беларусаў, «будуючы» ім дзіцячыя садкі, спартовыя пляцоўкі, роварныя дарожкі, «засяваючы» палі і «ствараючы» розныя іншыя даброты. Хутчэй за ўсё, суддзя не стаў адглядаць кантэнт, а вынес пастанову абапіраючыся выключна на назвы відэа.

    Дарэчы, статус «экстрэмісцкага» не паўплываў на акаўнт Нікіціна. Наадварот, падпісчыкаў стала больш за 38 тысяч, а лайкі дасягнулі 661 тысячы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.