• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Анджэй Пачобут сустрэўся з Джонам Коўлам

    Журналіст і былы палітвязень Анджэй Пачобут сустрэўся ў Вашынгтоне са спецпасланнікам прэзідэнта ЗША Джонам Коўлам.

    Анджэй Пачобут сустрэўся з Джонам Коўлам

    Анджэй Пачобут і Джон Коўл. Фота: Face­book Анджэя Пачобута

    Сустрэча адбылася 23 верасня ў Дзяржаўным дэпартаменце ЗША, паведаміў Анджэй Пачобут на сваёй старонцы Face­book. Пачобут абмеркаваў з Коўлам пытанні польскай меншасці і Саюзу палякаў у Беларусі, а таксама палітычных зняволеных і магчымасці паляпшэння ўнутранай сітуацыі ў краіне.

    «Я ўдзячны Коўлу за намаганні дзеля майго вызвалення і вызвалення іншых палітвязняў. Трымаю кулакі за яго місію і наступны візіт у Беларусь», напісаў былы палітвязень.

    Нагадаем, Пачобута затрымалі ў сакавіку 2021 года, а ў лютым 2023-га прыгаварылі да васьмі гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму па абвінавачаннях, сярод іншага, у «распальванні варожасці» і «закліках да дзеянняў супраць бяспекі дзяржавы». Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

    28 красавіка 2026 года яго вызвалілі ў межах абмену зняволенымі паміж Беларуссю і Польшчай.

    8 верасня 2026 года Пачобут паехаў у Беларусь, дзе наведаў родных і актывістаў польскай дыяспары, а праз тыдзень вярнуўся ў Польшчу. Ён распавядаў, што падчас паездкі яго правяралі сілавікі.

    Пасля візіту ў ЗША Анджэй Пачобут плануе ізноў вярнуцца ў Беларусь.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.