Вяртаецца гістарычны відэапраект «Сармат»
Гістарычны серыял «Сармат», прысвечаны шляхецкай культуры, вяртаецца на Youtube-канал «Будзьма беларусамі!». Вядоўцам праекта застаецца актор, рэжысёр, фехтавальшчык, заснавальнік рэканструктарскага клуба «Invictus 1863» Васіль Калач.

Васіль Калач у праекце «Сармат». Фота: Budzma.org
У новых серыях «Сармата» Васіль Калач распавядзе пра вядомую і невядомую гісторыю шляхецкіх родаў. Першы выпуск, які выйдзе 31 ліпеня, каманда прысвяціла Радзівілам — аднаму з самых уплывовых родаў ВКЛ.
«Наша гісторыя неаднакроць была ад нас схаваная. Як заклятыя скарбы.
А наша задача, задача усёй каманды „Будзьма беларусамі“ — адшукаць тыя скарбы і падзяліцца імі, — кажа Васіль Калач. — Для мяне асабіста, даносіць да гледача забытую спадчыну — гонар.
Тая традыцыя, тая культура, што збудавала наша сучаснае светаўспрыняцце — у вялікай долі і шляхецкая. Сармацкая, як казалі ў XVII стагоддзі, а не толькі сялянская. Варта памятаць. Нас адвучылі ад ведання свайго радаводу, аднак амаль у кожным беларусе ёсць хоць кропля шляхецкай крыві. Я мару, каб беларусы ўзялі лепшае ад сваіх шляхетных продкаў — гонар, годнасць, шчырае служэнне сваёй зямлі і вольнасць».
@bajmedia