• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма ўключылі два TikTok-акаўнты з рэгіянальнымі навінамі

    11 сакавіка на сайце Міністэрства інфармацыі ў чарговы раз папоўнілі Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    Фота: БАЖ

    У адпаведнасці з рашэннем суда Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці ад 10 сакавіка 2026 года ў гэты спіс трапіў Tik­Tok-акаўнт з назвай gomelnovosti33 (ідэнтыфікатар https://www.tiktok.com/@gomelnovosti33). «Цікавыя і галоўныя навіны Гомеля», — так прэзентуе сябе гэты рэсурс, які мае 32 тысячы падпісчыкаў.

    Рашэннем суда Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці ад 9 сакавіка 2026 года «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаны Tik­Tok-акаўнт з назвай byaroza_info (ідэнтыфікатар https://www.tiktok.com/@byaroza_info ). На яго падпісаны 1724 чалавекі. Відэаролікі, размешчаныя на гэтым рэсурсе, прысвечаныя як мясцовым навінам, так і навінам з усёй Беларусі.

    Апрача гэтага, суд Горацкага раёна Магілёўскай вобласці 10 сакавіка 2026 года прызнаў «экстрэмісцкім» кантэнт сацыяльных сетак вядомай міжнароднай праваабарончай арганізацыі Міжнароднае таварыства правоў чалавека (Inter­na­tionale Gesellschaft für Men­schen­rechte / Inter­na­tion­al Soci­ety for Human Rights). Гэта міжнародная няўрадавая, некамерцыйная, праваабарончая арганізацыя, якая мае статус удзельніка пры Савеце Еўропы і з’яўляецца членам Камітэта па сувязях з няўрадавымі арганізацыямі пры Савеце Еўропы.

    «Экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаныя:

    • старонка ў Face­book з назвай Inter­na­tionale Gesellschaft für Men­schen­rechte (ідэнтыфікатар facebook.com/IGFM.DE);
    • старонка у Х з назвай Inter­na­tionale Gesellschaft für Men­schen­rechte (ідэнтыфікатар х.com/IGFM_DE);
    • Insta­gram-акаўнт igfm.de (Inter­na­tionale Gesellschaft für Men­schen­rechte)  у (ідэнтыфікатар instagram.com/igfm.de).
    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.