• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Расійскі блогер Варламаў стаў вучыць беларускую мову

    Папулярны расійскі блогер Ілля Варламаў многіх здзівіў. Паслухайце, як няпроста замежнікам даюцца некаторыя натуральныя для нас гукі.

    Расійскі блогер Ілля Варламаў вучыць беларускую мову

    Ілля Варламаў. Скрын відэа з яго ютуб-канала

    Блогер расказаў, што рашыў вывучыць беларускую мову, якая яму заўсёды падабалася.

    «Шаноўныя сябры, спяшаюся падзяліцца чудоўнай навіной. Я вырашыў вывучыць беларускую мову. Па-першае, яна неверагодна прыгожая, па-другое, у Беларусі на ёй мала хто гаворыць, і я б хацеў прыцягнуць да гэтай мовы ўвагу. Так што цяпер па нядзелях я буду расказваць вам нешта цікавае з беларускай мовы», — сказаў Варламаў па-беларуску.

    Цікава, што расійскаму блогеру не так лёгка даюцца некаторыя асаблівасці беларускага вымаўлення — напрыклад, дзеканне і цеканне, якое для беларусаў натуральнае.

    Пачуць, як Варламаў гаворыць па-беларуску, можна на першых хвілінах яго відэа:

    «Як вы разумееце, крызіс сярэдняга ўзросту да кожнага мужчыны прыходзіць па-рознаму», — пажартаваў Варламаў.

    Але пра свае планы вучыць беларускую мову ён, падобна, не жартуе. Блогер адзначыў, што гэта ўздымае яму настрой.

    «Ты гадзінку пазаймаўся беларускай мовай — і ты абсалютна шчаслівы. Гэтая мова дорыць табе абсалютнае шчасце, табе хочацца танчыць, бегчы наперад, вывучаць яе больш і больш, табе хочацца пець песні на беларускай мове».

    Ілля Варламаў у сваім блогу расказвае пра ўрбаністыку, падарожжы, апошнія навіны. На яго ютуб-канале 5 млн падпісчыкаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.