• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Здымак сапраўднага фатографа перамог у спаборніцтве са штучным інтэлектам

    Фатограф Miles Astray прадставіў сваю ўласную выяву Flamin­gone у катэгорыі «штучны інтэлект» на прэстыжным конкурсе Human pho­tog­ra­phy awards. Журы прысудзіла яму трэцяе месца ў катэгорыі «штучны інтэлект, створаны ў 1839 годзе».

    Фота: Miles Astray

    «Вядома, я наўмысна абраў карцінку, якая настолькі сюррэалістычная, на мяжы неверагоднасці, што яе лёгка можна было б спісаць на працу штучнага інтэлекту».

    Калі стала ясна, што пры стварэнні выявы не быў задзейнічаны ШІ, фатографа дыскваліфікавалі, таму што нягледзячы на «магутны пасыл», «яго праца не адпавядала патрабаванням, што прадʼяўляюцца да катэгорыі малюнкаў, створаных з дапамогай штучнага інтэлекту».

    Сам жа фатограф заявіў:

    «Я не змог бы жыць тым жыццём, якім жыву цяпер, без тэхналогіяў, таму я не дэманізую іх, але я думаю, што гэта часта палка з двума канцамі, якая можа прынесці як карысць, так і шкоду».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.