• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Я забіваў, далей што?» — вядучы Першага канала шакаваў прызнаннем у праграме пра Матаролу (відэа)

    Вядучы праграмы «Время покажет» на расійскім «Першым канале» Арцём Шейнін падчас эфіру заявіў аб тым, што забіваў людзей.

    У ток-шоу ўдзельнікі абмяркоўвалі забойства баевіка «ДНР» Арсена «Матаролы» Паўлава. Паміж спікерамі паўстала спрэчка. Рэжысёр Рыгор Амнуэль заявіў, што Паўлаў вінаваты ў смерці людзей і таму не варты насіць званне героя, якім яго дэманструюць у расійскіх СМІ.

    У адказ вядучы заявіў, што таксама забіваў, але гэта не замінае яму размаўляць з іншымі людзьмі. «Я забіваў, далей што? Вы ж сядзіце, са мной размаўляеце. І для многіх людзей я цалкам сабе легітымны», — растлумачыў ён.

    Шейнін ваяваў у Афганістане з 1984 па 1986 год, і стаў аўтарам шэрагу кніг і фільмаў пра гэта.

    На відэа заява гучыць на 1 хвіліне 41 секундзе.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.