• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Супраць расейскай службы Радыё Свабода можа рыхтавацца правакацыя

    У пятніцу вечарам двое невядомых, якія назваліся карэспандэнтамі тэлекампаніі НТВ, зьвярнуліся за каментарамі асабістага характару да кіраўніка прадстаўніцтва карпарацыі «Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа» у Маскве.

    Нягледзячы на адмову ад гутаркі, яны спрабавалі весьці запіс каля дзьвярэй кватэры, настойваючы на «камэнтары» да інфармацыі, атрыманай, паводле іх словаў, «у былых супрацоўнікаў Рускай службы Радыё Свабода».

    Галоўны рэдактар карпарацыі Нэнад Пэйіч назваў тое, што здарылася, «агідным прыкладам запалохваньня».

    У апошнія гады гэты тэлеканал НТВ неаднаразова рабіў спробы па дыфамацыі прадстаўнікоў расейскай апазыцыі, незалежных журналістаў і грамадзянскіх актывістаў. Тыдзень таму ў праграме Другога тэлеканалу «Весткі тыдня зь Дзьмітрыем Кісялёвым» быў уключаны сюжэт, у якім супрацоўнікі РС/РСЭ прадстаўленыя як замежныя агенты, якія дзейнічаюць супраць інтарэсаў Расейскай Фэдэрацыі.

    Радыё Свабода — міжнародны сродак масавай інфармацыі, які ажыцьцяўляе вяшчаньне на краіны Усходняй і Паўднёва-Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Цэнтральнай і Паўднёвай Азіі, Блізкага Усходу і на Расею.

    Маскоўскае бюро карпарацыі Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа працуе ў Маскве з 1991 года.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.