• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Міністра абароны Сербіі звольнілі за абразу журналісткі

    Дэпутаты парламента Сербіі прагаласавалі за звальненне міністра абароны Браціслава Гашыча з-за фразы ў адрас журналісткі, якую расцанілі як непавагу да СМІ, паведамляе Reuters.

    У снежні мінулага года Гашыч у час размовы з прэсай заўважыў, што журналістка стала на калена, каб не закрываць міністра ў кадры аператарам з тэлебачання, і сказаў: «Мне падабаюцца журналісты, якія так хутка становяцца на калені».

    Журналісты і палітыкі асудзілі каментар Гашыча, а прэм’ер-міністр Аляксандар Вучыч сказаў, што ён будзе звольнены.

    «Я прашу вас падтрымаць рашэнне (звольніць Гашыча) з‑за ветлівасці, маральных прыстойнасцяў і павагі, якую мы ўсе павінны паказаць для іншых», — сказаў Вучыч.

    У 250-месным парламенце 195 дэпутатаў прагаласавалі за звальненне міністра.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.