беларускае кіно
У Belarus Tomorrow новая праграма — «Наша кіно»
Пра кіно будзе расказваць кінакрытык Тарас Тарналіцкі — аўтар канала «Священный Белавуд».
«Лісты» з прымушанай да маўчання краіны: на Венецыянскім кінафестывалі адбылася сусветная прэм’ера фільма Андрэя Куцілы
9 верасня на 83‑м Венецыянскім міжнародным кінафестывалі адбылася сусветная прэм’ера дакументальнай стужкі беларускага рэжысёра Андрэя Куцілы «Лісты» («Listy» / «Letters from the Silenced Country»). Фільм, створаны ў супрацы кінематаграфістаў Польшчы, Германіі і Літвы, распавядае пра лёсы беларусаў, якія прайшлі праз турэмнае зняволенне, рэпрэсіі і вымушаную эміграцыю.
Дакументальныя стужкі Белсату пакажуць на чатырох кінафестывалях
Гэтай восенню дакументалкі, створаныя пры ўдзеле тэлеканалу «Белсат», можна будзе пабачыць на вялікіх экранах у розных гарадах Польшчы.
«Падляшша. Выбар быць дома». Януш Гаўрылюк — пра Рэспубліку Біндзюга, «Бульбамуві» і падляшскія Балканы
Падляшша – унікальны памежны рэгіён Польшчы, дзе сустракаюцца заходняя і ўсходняя хрысціянскія традыцыі, а беларуская мова і культура з’яўляюцца арганічнай часткай мясцовага ландшафту. Але ў выніку складанага гістарычнага кантэксту для некаторых пакаленняў уласная нацыянальная ідэнтычнасць стала адкрыццём, якое сфарміравала іх далейшы шлях.
У Варшаве адбудзецца фестываль нямога кіно пад жывую музыку
Фестываль «Нямая ліхаманка» другі раз пакажа прызнаныя шэдэўры і малавядомыя стужкі эпохі нямога кіно ў суправаджэнні жывой музыкі беларускіх і польскіх кампазітараў. У праграме ёсць і беларуская стужка. Паказы будуць адбывацца з 1 да 17 верасня ў дворыку камяніцы ў цэнтры Варшавы пры Музеі Вольнай Беларусі і Цэнтры думкі Яна Паўла II (Foksal, 11).
Дакументальны фільм беларускай рэжысёркі Not Made For Politics пра падзеі 2020 года выйшаў на HBO Max
Дакументальны поўнаметражны дэбют беларускай рэжысёркі і дырэктаркі фестываля «Паўночнае ззянне» Волі Чайкоўскай «Не для палітыкі» (Not Made For Politics) стаў даступны глядацкай аўдыторыі на HBO Max. Пра гэта ў сваіх сацсетках паведаміў дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка — беларуская лідарка з’яўляецца адной з гераіняў кінастужкі.
Аўтар дакументальных фільмаў «Белсату» вымушана ўцёк з Беларусі пасля ператрусаў
Рэжысёр, аўтар дакументальных фільмаў «Белсату» Андрэй Кудзіненка вымушана з’ехаў з Беларусі праз пагрозу крымінальнага пераследу. Пра гэта паведаміў у Facebook яго сябр, арт-мэнэджар і рэжысёр Януш Гаўрылюк.
Як ствараўся фільм «Звычайны прэзідэнт». Успаміны Юрыя Хашчавацкага
23 ліпеня стала вядома пра смерць выбітнага беларускага дакументаліста Юрыя Хашчавацкага. У памяць пра знакамітага рэжысёра Budzma.org апублікавала артыкул з ягоным расповедам пра гісторыю стварэння фільма «Звычайны прэзідэнт».
Дакументальны фільм беларускага рэжысёра Андрэя Куцілы пакажуць на Венецыянскім кінафестывалі
Дакументальная карціна «Лісты» («Лісты з маўклівай краіны») беларускага дакументаліста Андрэя Куцілы трапіла ў праграму Венецыянскай Мостры — аднога з найбуйнешых кінафестываляў свету. Каманда форуму назвала ўдзельнікаў праграмы.
Памёр дакументаліст Юрый Хашчавацкі
Не стала беларускага дакументаліста Юрыя Хашчавацкага. Пра смерць выбітнага рэжысёра, сцэнарыста паведамілі сёння сябры ў сацсетках. Спадар Юрый быў сябрам БАЖ.
Дакументальны фільм «Белсату» пакажуць на фестывалі кіно ў Варшаве
У ліпені ў Варшаве стартуюць бясплатныя кінапаказы «Пад агульным небам» на адной з гарадскіх вуліцаў у серады і чацвяргі. У сярэдзіне месяца пройдзе асобны беларускі кінавечар, на якім пакажуць ігравы і дакументальныя фільмы.
Крытык vs Блогер: Хто фармуе культурны парадак дня сучаснай Беларусі?
Пра папулярнасць блогераў, якія для часткі чытачоў і гледачоў сталі больш прывабнымі, чым журналісты, гаворка ідзе ўжо досыць даўно. Зараз жа даследчыкі загаварылі пра новы паварот ва ўзаемадзеянні інфлюенсераў і аўдыторыі: з’явілася асцярога, што блогеры паступова выцясняюць з медыяпрасторы крытыкаў. Ці гэта так? БАЖ запытаў экспертаў.
Юры Каліна збірае сведчанні пра Тамару Саланевіч для фільма
Вядомы журналіст і рэжысёр-дакументаліст Юры Каліна распачаў працу над новым дакументальным фільмам, прысвечаным выдатнай дакументалістцы Тамары Саланевіч.
«Калі былі кадры затрымання Ігара, я проста адвярнулася». Кацярына Андрэева — пра ўражанні ад фільму «Пад шэрым небам»
7 траўня ў варшаўскім кінатэатры Elektronik прайшоў адмысловы паказ фільма «Пад шэрым небам» з удзелам журналісткі і былой палітзняволенай Кацярынай Андрэевай. Гісторыя Кацярыны і яе мужа і калегі Ігара Ільяша стала нахтненнем для камернай драмы Мары Тамковіч — карціны, якая кранае гледачоў на розных кантынентах ужо два гады.
Беларуская рэжысёрка здымае для Малдовы серыял пра сталінскія рэпрэсіі
Беларуская каманда разам з малдаўскімі калегамі працуе над дакументальна-ігравымі фільмамі, якія прысвечаны сталінскім рэпрэсіям 1937 года. Як распавяла на сваёй старонцы ў Facebook гомельская журналістка Марыя Булавінская, яна на тамтэйшым праекце выступае ў якасці рэжысёркі і сцэнарысткі.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.