• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Камітэт абароны журналістаў шукае каардынатара праграм па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі

    Com­mit­tee to Pro­tect Jour­nal­ists (CPJ) прапануе вакансію Pro­gram Coor­di­na­tor, East­ern Europe/Central Asia. Праца цалкам дыстанцыйная, кандыдат павінен знаходзіцца ў Еўропе. Дэдлайн падачы заявак — 10 верасня 2026 года.

    CPJ — незалежная некамерцыйная арганізацыя, заснаваная ў 1981 годзе, якая абараняе журналістаў і свабоду прэсы ва ўсім свеце. Арганізацыя дакументуе парушэнні свабоды прэсы, дапамагае журналістам у небяспецы, займаецца адвакатыўнай дзейнасцю і выступае за вызваленне журналістаў, якія знаходзяцца ў зняволенні.

    Абавязкі

    Pro­gram Coor­di­na­tor будзе адказваць за працу CPJ у рэгіёне Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі. Сярод асноўных задач:

    • маніторынг і дакументаванне парушэнняў свабоды прэсы і нападаў на журналістаў;
    • правядзенне даследаванняў, падрыхтоўка аналітычных, мультымедыйных і навінавых матэрыялаў;
    • распрацоўка і рэалізацыя адвакатыўных стратэгій для абароны журналістаў;
    • узаемадзеянне з урадамі, міжнароднымі і рэгіянальнымі арганізацыямі, медыя і грамадзянскай супольнасцю;
    • прадстаўленне CPJ у медыя, на мерапрыемствах і міжнародных форумах;
    • рэагаванне на выпадкі, калі журналістам пагражае небяспека, і арганізацыя неабходнай дапамогі;
    • каардынацыя працы рэгіянальных даследчыкаў, карэспандэнтаў і падрадчыкаў;
    • кіраўніцтва невялікай рэгіянальнай камандай.

    Асаблівая ўвага будзе надавацца кандыдату з вялікім досведам працы з тэмамі свабоды прэсы ў Расіі і Усходняй Еўропе.

    Асноўныя патрабаванні

    • вышэйшая адукацыя або эквівалентны прафесійны досвед;
    • не менш за 7 гадоў досведу ў медыя або адвакатыўнай дзейнасці, звязанай са свабодай прэсы ў рэгіёне;
    • глыбокае разуменне праблемаў свабоды прэсы і геапалітычнага кантэксту рэгіёна;
    • моцныя аналітычныя і даследчыя навыкі;
    • здольнасць пісаць якасныя і лаканічныя справаздачы і аналітычныя матэрыялы;
    • свабоднае валоданне англійскай і рускай мовамі; веданне іншых рэгіянальных моў будзе перавагай;
    • добрыя камунікацыйныя, перамоўныя і арганізацыйныя навыкі;
    • досвед кіраўніцтва камандай;
    • гатоўнасць час ад часу ездзіць у камандзіроўкі па рэгіёне;
    • валоданне Google Work­space.

    Перавагай таксама будуць кантакты ў рэгіёне, досвед у сферы лічбавых пагроз і сачэння, распрацоўкі палітык, мультымедыйнай і дата-журналістыкі, а таксама працы з выпадкамі, звязанымі з траўмай журналістаў.

    Умовы

    Пазіцыя цалкам дыстанцыйная і разлічаная на чалавека, які знаходзіцца ў Еўропе. Пры неабходнасці трэба быць даступным для сустрэч і працы ў паўночнаамерыканскім усходнім часавым поясе (US East­ern Time).

    Узровень аплаты залежыць ад досведу, навыкаў і краіны пражывання. Для арыенціру: калі б пазіцыя была ў Вялікабрытаніі, прапанаваны дыяпазон складае 72 250–84 000 фунтаў стэрлінгаў у год.

    Як падаць заяўку

    Рэзюмэ і заяўку неабходна падаць праз старонку вакансіі Com­mit­tee to Pro­tect Jour­nal­ists на Bam­booHR.

    Дэдлайн падачы заявак — 10 верасня 2026 года.

    Падрабязнасці пра вакансію

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.