• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: Telegram-канал Freedom BEL і Threads-акаўнт Thisminsk

    Міністэрства інфармацыі Беларусі 13 лістапада чарговы раз папоўніла на сваім сайце Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    This Minsk Media ў спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў РБ

    Выява створана БАЖ з выкарыстаннем ШІ

    У ліку іншых інтэрнэт-рэсурсаў у гэты спіс уключылі старонку this­min­sk у Threads (ідэнтыфікатар https://www.threads.com/@thisminsk), якая мае больш за 13 тысяч падпісчыкаў. Рашэнне прызнаць яе «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прыняў 6 лістапада 2026 года суд Кастрычніцкага раёна Мінска.

    Гэты акаўнт у сацсетцы Threads прызнаюць «экстрэмісцкай» ужо другі раз: сёлета 2 кастрычніка такое ж рашэнне прыняў суд Бабруйскага раёна і горада Бабруйска.

    Старонка з’яўляецца інтэрнэт-рэсурсам беларускага незалежнага медыяпраекта This Min­sk Media, які асвятляе навіны Мінска, Беларусі і свету. Да сакавіка 2025 года ён быў шырока вядомы пад назвай «Это Минск, детка» (паводле рашэння МУС ад 4 сакавіка 2023 года быў прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»). Іншыя рэсурсы медыяпраекта былі ўнесены ў «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма яшчэ раней.

    Таксама ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў уключылі Telegram-канал Free­dom BEL (ідэнтыфікатар https://t.me/freedombelby). Суд Кастрычніцкага раёна Мінска пастанавіў лічыць яго «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» 6 лістапада 2026 года.

    Гэты Telegram-канал прэзентуе сябе як інтэрнэт-рэсурс, які транслюе навіны з Беларусі «без цэнзуры і прапаганды». Апошняе паведамленне на ім было апублікавана 31 кастрычніка.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.