• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Тры дні, тры горада: медыяменеджар Аляксей Дзікавіцкі распачынае презентацыі свайго новага раману

    25 верасня ў Варшаве адбудзецца першая прэзентацыя новага раману медыяменеджара і пісьменніка Аляксея Дзікавіцкага «Вяртанне Эльзы». 26 верасня аўтар будзе чакаць чытачоў на кніжным кірмашы ў польскім Любліне, а 28-га — у Брусэлі.

    Аляксей Дзікавіцкі

    «Вяртанне Эльзы» — раман пра каханне, памяць і спакусу вечнай маладосці, у якім мінулае нечакана працягвае ўплываць на жыццё тых, хто жыве сёння», — распавёў аўтар. Кніга выйшла ў выдавецтве Kamu­nikat.

    «Усё пачалося з кахання, якое не магло стаць узаемным, а скончылася таямніцай, што перажыла амаль стагоддзе. Адама Шаламіцкага, беларуса, які жыве ў Варшаве, нечакана ўцягвае ў загадкавую гісторыю яго былая аднакласніца і першае каханне Эльза. У цэнтры гэтай гісторыі — страчаны куфар з сямейнымі каштоўнасцямі і палескі заклён, здольны спыніць старэнне таго, хто зможа выканаць яго ўмову. Пошукі праўды прымушаюць героя па-новаму паглядзець на ўласнае жыццё, каханне, родны горад і тое, што чалавек пакідае пасля сябе». 

    Падчас прэзентацыі спадар Дзікавіцкі абяцае распавесці пра «сапраўдныя цуды, якія дапамаглі яго напісаць, падпішу свежыя, толькі з друкарні асобнікі, пачытаю ўрыўкі з найноўшай і папярэдніх сваіх кніжак».

    Арганізатары падкрэсліваюць: кожнаму, хто набудзе «Вяртанне Эльзы», у падарунак дастанецца адна з папярэдніх кніг пісьменніка — «Світумузыка» альбо «Палешук 2.0».

    Расклад прэзентацый:

    • 25 верасня — Варшава, 18.00, Brac­ka, 25
    • 26 верасня — Люблін, 18.00, Lubel­skie Tar­gi Książ­ki
    • 28 верасня — Брусэль, 18.00, Прадстаўніцтва дэмакратычнай Беларусі Weten­schap­straat 23, 1000.

    Набыць кнігу можна на Kamu­nikat.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.