• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Перад выбарамі дзяржСМІ закідваюць чытачоў агітацыйнымі відэа

    Прысвечаныя выбарам ролікі газета «Гродзенская праўда» публікуе ў сваім Telegram-канале. Звычайна героямі агітацыйных відэа становяцца дзеці і непаўналетняя моладзь. Hrodna.life вывучыў, як дзяржаўныя медыі прыцягваюць беларусаў на выбары.

    Ілюстратыўнае фота. Моладзевы флэшмоб у падтрымку Лукашэнкі ў Гродне. Фота: «Гродзенская праўда»

    Агітацыйныя відэа дзеляцца на некалькі жанраў. Некаторыя ролікі зняты ў фармаце скетчаў, іншыя — як сацыяльная рэклама, трэція — аматарскія.

    Напрыклад, у відэа «Карацей кажучы, я іду на выбары», раніцай 25 студзеня гераіня прачынаецца з ідэяй пайсці на выбары. Прычына: «Я адказная, мой голас можа быць вырашальным і я не абыякавая да будучыні маёй краіны», гаворыцца за кадрам.

    @grodnonews.by ??Я иду на выборы! Каждый голос может стать решающим. А ты идешь на выборы?✅ #выборы #правильныйвыбор #мир #безопасность #Беларусь #Гродно ♬ оригинальный звук — Гродненская правда

    Другі ролік «Гродзенскай праўды», верагодна, здымалі аматары. Сцэнка разгортваецца ў школе, дзе вучні малодшых класаў пішуць сачыненне на тэму «Што мне трэба для шчасця».

    Відэа заканчваецца фразай хлопчыка аб тым, што ён шчаслівы, калі дарослыя ідуць на выбары.

    @grodnonews.by #выборы #правильныйвыбор #мир #безопасность #Беларусь #Гродно ♬ оригинальный звук — Гродненская правда

    У сваім Tik­Tok-акаўнце «Гродзенская праўда» таксама публікуе агітацыйныя відэа. Часцей за ўсё іх героямі становяцца маладыя беларусы, якія выбіраюць «захаванне гістарычнай памяці, спакой, парадак і любоў да роднай краіны».

    @grodnonews.by ??«Это нам надо!»?? Белорусы выбирают поддержку молодежи, качественное образование, любовь к родной стране и сохранение исторической памяти. А 26 января 2025 года мы выбираем Президента Республики Беларусь. Что выбираете вы? Присоединяйтесь к флешмобу!? #выборы #правильныйвыбор #мир #безопасность #Беларусь #Гродно #выборы2025 #выборыбеларусь ♬ оригинальный звук — Гродненская правда

    У Telegram-канале «Гродна Медыя Group» з’явілася нібыта сацыяльнае відэа. У ім хлопчык Саня спрабуе дастаць мяч, які пакаціўся за агароджу. Галоўнай перашкодай становіцца вулічны сабака, які брэша на дзіця. Але Сане ўдаецца перамагчы страх і забраць свой мяч.

    «Не будзем перадаваць сэнс гэтага роліка, усё самі выдатна зразумееце. Сустрэнемся 26 студзеня», — каментуюць відэа аўтары Telegram-канала.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.