• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сьвет вачыма расейскай мовы

    Тэлеканал Белсат (12.05.09) паказаў рэпартаж прысьвечаны знакамітаму віленскаму кварталу Ужупіс, «Зарачанскай рэспубліцы» (UŽUPIO RESPUBLIKA). Культавае мейсца вольных творцаў, якое, дарэчы, для шмат каго з беларусаў добра вядомае. А таму назва гэтай рэспублікі перакладу, насамрэч, і не патрабуе.

    Але ўзгадваецца і яшчэ адна журналісцкая «інтэрпрэтацыя». Адзін малады беларускі журналіст «новай» гэнэрацыі, відаць, упершыню наведаў Вільню і дужа цешыўся зь летувіскай назвы квартала. Цешыўся з той самай нагоды, зь якой некаторыя рэдактары і карэктары старанна выкрэсьліваюць з тэкстаў словазлучэньні кшталту «яго ўжо пужалі».

    Некалі я зьдзіўляўся і не разумеў: а што тут такога? Покуль мне не патлумачылі: паслухай, гучыць жа слова «ж… па». Дык гэта ж слова з расейскай мовы! Аказваецца, калі глядзець на сьвет не сваімі вачыма, дык у беларускай і летувіскай мовах ёсьць шмат немілагучных словазлучэньняў і словаў. Карацей, куды не паглядзі, — «ж…па».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.