«экстрэмісцкія фармаванні»
Юрыст БАЖ Яўген Пыльчанка: Заканадаўства адназначна прадугледжвае публікацыю «экстрэмісцкіх» спісаў без аніякіх затрымак
Пасля 25 верасня на сайце МУС Беларусі перасталі размяшчаць абнаўленні пераліку асоб, прызнаных «датычнымі да экстрэмісцкай дзейнасці». Звесткі пра так званыя «экстрэмісцкія фармаванні» не абнаўляюцца з 3 верасня. Юрыст тлумачыць, чаму гэта незаконна і якія могуць быць наступствы.
КДБ дадаў у склад «экстрэмісцкага фармавання» «Позірк» яшчэ пяць чалавек
У пераліку «экстрэмісцкіх фармаванняў» на сайце МУС Беларусі 25 жніўня з’явіліся новыя прозвішчы: іх дапісалі да ранейшага складу асоб, якія нібыта маюць дачыненне да навінавага анлайн-выдання «Позірк», раней абвешчанага беларускімі ўладамі «экстрэмісцкім фармаваннем».
«Экстрэмісцкім фармаваннем» беларускія ўлады прызналі ўкраінскі медыяпраект «Фабрика новин»
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі 8 ліпеня ўключыла ў «Пералік арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці» ўкраінскі медыйны праект «Фабрика новин».
Бяспека, ананімнасць і OSINT: новыя стандарты працы рэдакцый у выгнанні
Прызнанне медыя «экстрэмісцкімі фармаваннямі», крымінальныя справы супраць кіраўніцтва і супрацоўнікаў рэдакцый, пагрозы для крыніц унутры краіны стварылі новую рэальнасць. Прадстаўнікі выданняў «Hrodna Life» і «Бюро Медыя» дзеляцца сваім досведам: як будаваць працу, калі «чарадзейнай палачкі» для вырашэння праблем няма.
Рэктар ЕГУ Вілюс Шадаўскас: Дзіўна гэта казаць, але «экстрэмізм» цяпер дазваляе нам быць больш адкрытымі ў пэўных пытаннях
Вілюс Шадаўскас распавёў БАЖ, якія наступствы ВНУ ўжо адчула, як пераадольвае іх, якія перспектывы бачыць. Безумоўна, размова была і пра праграму «Медыя і камунікацыі», адной з буйнейшых у ЕГУ ад пачатку працы ўстановы.
Новае «экстрэмісцкае фармаванне» — партал Proinfo.nеws. БАЖ не мае дачыннення да згаданых рэсурсаў
У «Пералік арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» быў унесены партал Proinfo.nеws. У спісе на сайце Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, дзе вядзецца пералік «экстрэмісцкіх фармаванняў», ён пазначаны як «Беларуская асацыяцыя журналістаў».
У спісе «экстрэмісцкіх» фармаванняў і арганізацый 60 рэдакцый СМІ і іншых медыяструктур
У пераліку «экстрэмісцкіх» фарміраванняў і арганізацый (ЭФ, ЭА), які вядуць КДБ і МУС, колькасць рэдакцый і іншых медыяструктур дасягнула 60, сведчыць праведзены «Позіркам» аналіз.
Reform.news прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»
У «Пералік арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці», які вядзецца на сайце МУС Беларусі, 29 красавіка 2026 года ўнеслі незалежнае беларускае анлайн-выданне Reform.news.
Экстрэмісцкім фармаваннем прызналі YouTube-канал «Часики тикают»
У пералік «экстрэмісцкіх фармаванняў» на сайце Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ўнеслі YouTube-канал «Часики тикают», а таксама яго акаўнты ў сацыяльных сетках, падкаст-сервісах і лагатып.
«Экстрэмісцкімі фармаваннямі» прызналі «Новы Час» і па другім разе — Беларускі расследавальніцкі цэнтр
У пералік «экстрэмісцкіх фармаванняў» на сайце Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі 3 красавіка 2026 года ўнеслі незалежныя медыя: «Новы Час» і Беларускі расследавальніцкі цэнтр.
Беларускі ПЭН абвесцілі «экстрэмісцкім фармаваннем»
Праваабарончую арганізацыю «Беларускі ПЭН» 4 сакавіка 2026 года ўнеслі ў «Пералік арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» на сайце МУС. Беларускі ПЭН-цэнтр быў створаны ў 1989 годзе з мэтай абароны свабоды слова.
Ініцыятыву «Будзьма беларусамі!» беларускія ўлады абвесцілі «эстрэмісцкім фармаваннем»
Культурна-асветніцкую ініцыятыву «Будзьма беларусамі!» унеслі ў «Пералік арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці». Звесткі пра гэта з’явіліся 3 лютага 2026 года на сайце МУС.
Створаны новы сайт пра «экстрэмістаў» у Беларусі
Група энтузіястаў сабрала разам усю інфармацыю пра разнамасны беларускі «экстрэмізм»: звесткі, што выкладаюцца паасобку на сайце Мінінфармацыі ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў і на сайце МУС у пераліках «экстрэмісцкіх фармаванняў» і асоб, «датычных да экстрэмісцкай дзейнасці».
Спіс медыя, названых «экстрэмісцкімі» арганізацыямі альбо фармаваннямі
Улады Беларусі актыўна выкарыстоўваюць заканадаўства, накіраваная на барацьбу з экстрэмізмам, для абмежавання свабоды слова і свабоды выказвання, пераследу медыя, журналістаў і спажыўцоў кантэнту медыя. Каго беларускія ўлады ўключылі ў пералік «экстрэмісцкіх фармаванняў» ці «экстрэмісцкіх арганізацый»?
«Экстрэмісцкім фармаваннем» прызналі ініцыятыву Radio Plato
Інтэрнэт-радыёстанцыю Radio Plato дадалі ў «Пералік арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці».
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.