• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Усходнееўрапейская акадэмія сацыяльнай дэмакратыі 2016 (Германія)

    Фонд Фрыдрыха Эберта запрашае маладых лідараў (25-35 год) з краін "Усходняга партнёрства" і Расіі ў Берлін і Шверын для навучання ва Ўсходнееўрапейскай акадэміі сацыяльнай дэмакратыі - з 20-га па 27-га лістапада 2016 года.

     

     

     

     

    Мерапрыемства спланавана для 25-ці ўдзельнікаў, якія зацікаўлены ва ўзмацненні палітычнага дыялогу паміж іх краінамі і Германіяй, а таксама Еўразвязам. Навучанне дае магчымасць набыць ключавыя кампетэнцыі і навыкі ў галіне ўзаемаразумення, прамоўцыі мірнага дыялогу, абмену досведам сацыяльнай дэмакратычнай палітыкі. Прадугледжаны дыскусіі з удзелам экспертаў у галіне грамадзянскай супольнасці і палітыкаў. Праграма навучання ўключае дадзены варкшоп у Германіі лістападзе, а таксама сесіі ў Малдове, Грузіі і Ўкраіне ў 2017‑м.

    Патрабуецца добрае валоданне ангельскай мовай. Вітаюцца актывісты грамадзянскай супольнасці, маладыя лідары прагрэсіўных палітычных партый і сацыяльных дэмакратычных моладзевых арганізацый, маладыя парламентарыі і прадстаўнікі ўрадаў.

    Арганізатары пакрываюць выдаткі ўдзельнікаў. Кандыдаты мусяць адправіць CV (памер — 1 ліст) і матывацыйны ліст (максімум 2 старонкі), які ўтрымлівае 2–3 ідэі па стварэнні сеткі для будучага супрацоўніцтва ў Еўропе. Дэдлайн — 15 кастрычніка 2016 года.

    Абраныя кандыдаты пройдуць Skype-сумоўе ў кастрычніку. Падрабязнасці тут.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Будзь журналістам новага пакалення! «Журфак па суботах» абвяшчае новы набор

    «Журфак па суботах» — гэта афлайн-навучанне па адзінай праграме ў Вільнюсе ці ў Варшаве для беларусаў і беларусак, якія хочуць пачаць або развіваць кар’еру ў журналістыцы.
    31.08.2026
    Навіны

    Канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты» і цырымонія ўзнагароджання «Вольнага слова» пройдуць у верасні. РЭГІСТРАЦЫЯ

    04.09.2026
    Акцэнты

    Гайд па малавядомых магчымасцях ChatGPT, Gemini і Claude

    Большасць людзей карыстаецца Chat­G­PT, Gem­i­ni і Claude як звычайным пошукавіком: пытанне, адказ, закрылі акно. Але ў кожным з гэтых трох сэрвісаў ужо даўно ёсць функцыі, якія эканомяць гадзіны працы, але пра якія многія не ведаюць. Аўтар канала пра выкарыстанне штучнага інтэлекта для працы і паўсядзённых спраў «AI на практыцы» распавядае пра такія функцыі.
    03.08.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.