• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Серада — апошні дзень прыёму дакументаў на праграму імя Кастуся Каліноўскага

    Studi­um Europy Wschod­niej інфармуе аб наборы да 15 траўня на адну з найлепшых стыпендыяльных праграмаў для беларусаў – праграму імя Кастуся Каліноўскага.

    Набор на стыпендыяльную праграму імя Кастуся Каліноўскага

    Фото: unsplash.com

    Падаць заяўку могуць беларусы:
     
    - якія ў год прыёму або ў год папярэдні яму былі адлічаны з беларускіх ВНУ па палітычных прычынах
    - якія па палітычных прычынах не могуць навучацца ў Беларусі
    - якія з’яўляюцца выпускнікамі незалежнага Гуманітарнага ліцэю ім. Якуба Коласа ў Менску
     
    Для кандыдатаў, якія не валодаюць польскай мовай, прадугледжаныя моўныя курсы. Пасля заканчэння курсаў стыпендыяты павінны будуць самастойна паступіць у абраны ВНУ, выконваючы ўсе патрабаванні, што прад’яўляюцца замежнікам.
     
    Памер стыпендыі складае 1250 злотых для студэнтаў, якія навучаюцца на моўным курсе і на першым узроўні вышэйшай адукацыі, а таксама 1500 злотых для студэнтаў магістратуры.
     
    Падрабязней аб стыпендыі можна прачытаць на старонцы https://studium.uw.edu.pl/…/nabor-do-programu-im‑k…/
    ❗️Заяўкі на праграму прымаюцца да 15 траўня 2024 году па адрасе bialorus.studium@uw.edu.pl
    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Будзь журналістам новага пакалення! «Журфак па суботах» абвяшчае новы набор

    «Журфак па суботах» — гэта афлайн-навучанне па адзінай праграме ў Вільнюсе ці ў Варшаве для беларусаў і беларусак, якія хочуць пачаць або развіваць кар’еру ў журналістыцы.
    31.08.2026
    Навіны

    Канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты» і цырымонія ўзнагароджання «Вольнага слова» пройдуць у верасні. РЭГІСТРАЦЫЯ

    04.09.2026
    Акцэнты

    Гайд па малавядомых магчымасцях ChatGPT, Gemini і Claude

    Большасць людзей карыстаецца Chat­G­PT, Gem­i­ni і Claude як звычайным пошукавіком: пытанне, адказ, закрылі акно. Але ў кожным з гэтых трох сэрвісаў ужо даўно ёсць функцыі, якія эканомяць гадзіны працы, але пра якія многія не ведаюць. Аўтар канала пра выкарыстанне штучнага інтэлекта для працы і паўсядзённых спраў «AI на практыцы» распавядае пра такія функцыі.
    03.08.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.