• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарм уключыў дзве кнігі з інтэрнэт-бібліятэкі і TikTok-акаўнт праўладнага блогера

    Міністэрства інфармацыі Беларусі 31 жніўня чарговы раз папоўніла на сваім сайце Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    Фота: Jan van der Wolf для pexels.com

    У яго ўключылі кнігу «Вяртанне на Радзіму: вершы, пераклады, зацемкі» былога рэдактара газеты «Бобруйский курьер» Анатоля Санаценкі і кнігу паэзіі «Нябесны лён», падпісаную псеўданімам Анатоль Варшаўскі. На сайце Мінінфарма пазначана, што абодва выданні зафіксаваныя на інтэрнэт-рэсурсе kamunikat.org.

    Абодва вершаваныя зборнікі 1 верасня 2026 года прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» суд Ленінскага раёна Магілёва.

    У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў унеслі таксама акаўнт BELPOL у сацыяльнай сетцы X (ідэнтыфікатар https://x.com/osbbelpol?s=20). Змест старонкі прызнаў «экстрэмісцкім» суд Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці рашэннем ад 1 верасня 2026 года.

    BELPOL — гэта аб’яднанне былых супрацоўнікаў праваахоўных органаў і сілавых ведамстваў Беларусі, якое дзейнічае як незалежная экспертная і аналітычная арганізацыя і займаецца ў тым ліку журналісцкімі расследаваннямі.

    У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў трапіў і Tik­Tok-акаўнт «Тот самый Белорус» (ідэнтыфікатар https://www.tiktok.com/@caretakerofwaterways). Ён належыць праўладнаму блогеру Андрэю Нікіціну, які ў сваіх відэароліках крытыкуе апазіцыю і прасоўвае афіцыйную версію падзей 2020 года, калі сілавікі жорстка абыходзіліся з удзельнікамі грамадскіх пратэстаў. Дзейнасць блогера ўхваляла нават дзяржаўная прэса, называючы яго «бойцом информационного фронта».

    31 жніўня 2026 года Tik­Tok-акаўнт Андрэя Нікіціна прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» суд Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці.Зрэшты, ужо былі выпадкі, калі інтэрнэт-рэсурсы праўладных блогераў спачатку ўключалі ў «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма, а потым цішком выдалялі адтуль.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.