• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларускія ўлады абвесцілі «экстрэмісцкім» сайт найстарэйшай эстонскай газеты Postimees

    Міністэрства інфармацыі Беларусі 11 жніўня чарговы раз папоўніла на сваім сайце Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    эстонская газета Postimees

    Скрыншот сайта эстонскай газеты Pos­timees

    Інтэрнэт-рэсурс з назвай Pos­timees (ідэнтыфікатар https://www.postimees.ee) быў уключаны ў гэты пералік у адпаведнасці з рашэннем суда Горацкага раёна Магілёўскай вобласці ад 6 жніўня 2026 года. Суд прызнаў сайт эстонскага выдання «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй».

    Pos­timees (у перакладзе з эстонскай — «Паштальён») — гэта найстарэйшая (створана ў 1857 г.), самая буйная і адна з найбольш уплывовых штодзённых газет у Эстоніі. У газеце ўздымаюцца самыя разнастайныя тэмы — ад навін унутры краіны да падзей міжнароднай палітыкі.

    У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў уключылі і некалькі Telegram-ботаў, з дапамогай якіх у час пратэстаў 2020 года і на працягу некалькіх наступных гадоў распаўсюджваўся самвыдат. Гэта:

    • Telegram-бот «Листовки бот» (ідэнтыфікатар https://t.me/listovki97_bot);
    • Telegram-бот «Дистрибьютор бот» (ідэнтыфікатар https://t.me/distributorby_bot);
    • Telegram-бот «Бот ByProsvet» (ідэнтыфікатар https://t.me/by_prosvet_bot).

    Рашэнне лічыць кантэнт гэтых інтэрнэт-рэсурсаў «экстрэмісцкім» прыняў 6 жніўня 2026 года суд Ленінскага раёна Гродна.

    Усе тры Telegram-боты звязаныя з медыяпраектам «БайПрасвет» і ініцыятывай «Честные люди». У Беларусі інтэрнэт-рэсурсы праекта прызнаныя часткай «экстрэмісцкага» фармавання «Вестники»: яны згадваюцца ў адпаведным рашэнні Міністэрства ўнутраных спраў ад 9 снежня 2022 года.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.